Мацi любай пачастунак

Мацi палiць зноў у печы.
Мы збiраемся здалечы.
Хата родная нас лечыць.
Тут былi калiсь малечай…

Слаўны зiмнi вечарочык
Ёсць салёны агурочык,
Сальца беленькага луста,
(Сальца сыценькага луста)
Мiса квашанай капусты,

Журавiн чырвоных вочкi,
Бульбы цэлы чыгуночык.
Радасць светлае сустрэчы,
Котка муркае на печы.

Як нiдзе кранае шчырасць
(I душу кранае шчырасць)

(тольки тут крыницай шчырасць)
I вачэй матулi мiласць.
I яднае нас да ранку
У бяседах вантрабянка.
        Вантрабянка, вантрабянка
        Зноу яднае нас да ранку!
        Мацi любай пачастунак,
        Смак дзяцiнства i ласунак!
        Вантрабянка, вантрабянка
        I ўвечары, i ўранку
        (Надвячоркам цi ўранку)
        Ад самоты паратунак,
        Мацi любай пачастунак!
        Смак дзяцiнства i ласунак
         Мацi любай пачастунак!
Дзень выходны пралятае,
Зноў дарога нас чакае.
Мурка штосьцi напявае
Мацi шчодра ўсiм збiрае.

Сала й выразку мясную
Нам аднoлькава пакуе.
(Сальца  белага кружочык
I салёны кумпячочык)
Бульбы мех, цыбулю з морквай
I вядро капусты з горкай.

Песняй мамiна гаворка,
Ды чамусь на сэрцы горка…
Журавiн чырвоных вочкi
То яе бяссонiц ночкi
(то бяссоня маци ночки)
(то без сну матули ночки)

Бачу я, штогод сiвее
I на жаль, не маладзее…
У карунках зафiранкi.
Ад матулi й вантрабянка.
         Вантрабянка, вантрабянка
        Зноу яднае нас да ранку!
        Мацi любай пачастунак,
        Смак дзяцiнства i ласунак!
        Вантрабянка, вантрабянка
        I ўвечары, i ўранку
        (Надвячоркам цi ўранку)
        Ад самоты паратунак,
        Мацi любай пачастунак!
        Смак дзяцiнства i ласунак
         Мацi нашай пачастунак!


Рецензии