Суседка

Як прыйшоў я да суседкі --
Зразу трапіў у застолле.
А вяскоўцы: дзеўкі-сведкі,
Мне казалі Толя, Толя --
Ты сядай бліжэй да Любы! --
У яе і дом і лазня,
А яшчэ такія зубы,
Што не ў кожны рот улазяць.

Налілі мне самагону
Чарку, дзьве -- лічыць стаміўся.
А далей я босы, голы
Ў ложак Любы спаць зваліўся.
Што было -- не памятаю.
Толькі ранкам Люба кажа:
-- Я ў сяле адна такая.
-- Я люблю мужчын са стажам.

-- Ты прыгожы, ты харошы --
Заставайся жыць у хаце.
-- У мяне ёсць грошай кошык,
Але ж ты -- маё багаце.
-- Грошай смак не дорыць шчасце,
А крадзе яго ў жанчыны.
Ты прайшоў сягоння касцінг --
Быў у ложку малайчына.


Рецензии