Памятнае

Лістпадаўскае памятнае

Мілейшы кут... На скрыжаванні
Шляхоў вялікіх і малых
Зноў гэта ранне і спатканне
З малой радзімай, дзе буслы

Хадзілі важна каля рэчкі
Пры фраках быццам бы паны...
Брушніцы ў кадзі... ды парэчак
У скрыні поўныя збаны.

Дзе ж ты вішнёвы той садочак?..
Бабульчын смачны дранік-блін?..
У непаўторны той куточак
Дарогі ўлетку прывялі...

Заўсёды выбелена хата:
Майстэрскі тынк крыў тоўсты брус.
Стол самаробны. І цырата.
А ў святы – беленькі абрус.

На ўсё хапала рук жанчыны,
Душы Марылькі... залатой.
І немагчымае магчыма,
Як шчыра, з дабрынёй  святой

Шмат прыхінала тых, няшчасных –
І пагарэльцаў і сірот –
У час ліхі, ваенны, страшны...
І ні хвілінкі без клапот.

Пад абразамі ўзімку – кросны
І з воўнай прасніца ўбаку...
Сама часцей жыла на посных –
Булёнчыку ці малаку...

Зноў азірнуся – яўна бачу –
Бярозкі, сажалку, кусты...
Бабулін сціплы шэры сачык –
Святочны ў Тройцы Дзень святы.

Каўнер нажутачкі з фальбонкай
І мэштачак нястомны след,
А ў світцы побач стройны, звонкі –
Яе Максімка, а мой дзед.

Хоць дзетак і сваіх хавала
Яшчэ з калыскі, без пары,
Святло пяшчоты не згасала
Для ўсіх на сонечным двары...

Ківалі ветліва званочкі,
Рамонкі вейкі паднялі,
Адкрылі жоўценькія вочкі –
Вітаць на прадзедаў зямлі.

... Дзень лістападаўскі. Кароткі.
Альбом гартаю іх жыцця...
А памяць сёння мовай продкаў
І свечкі крыльцамі трымцяць.

Лістапад 2012-2025   Ядвіга Доўнар-Кур'яновіч


Рецензии
Выдатна, Яденька... Насамрэч, выдатна...
В одном стихотворении столько всего жизненно дорогого, столько невероятно красивого и звучит, как песня, благодаря красивейшей и самобытной, настоящей мове... От каждой строчки, если просто читать по отдельности, какие то сердечные фибрилляции происходят и просто замираешь от этой красоты, чтобы продлить очарование... Потом читаешь следующую- и снова те же эмоции...
Спасибо тебе.
С моим теплом...

Слава Воронов   12.11.2025 09:08     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.