На абрыкосе

На абрыкосе лісця пазалота,
З якога боку вокам ні зірні,
Убачыш: сонца ззяе па-над плотам,
Навокал распляскаўшы прамяні.

У дрэваў іншых голыя галінкі,
Іх ветры прадзімаюць дзень які,
А тут лісточак разам з павуцінкай –
Такія трапяткія ў вышыні.

Зачаравана гледзячы на тое,
Ля абрыкоса ціха пастаю,
Душой адчуўшы: нешта маладое
Істоту напаўняе зноў маю.


Рецензии