Лета фарбы рассыпала

Лета фарбы ў лузе рассыпала
І сустрэчу з табой падарыла.
Нечакана каханне мне выпала,
У глыбокім віры закружыла.

Цёплы подых начэй,
Погляд мілых вачэй,
Што ў сэрцы агнём палыхне.
Ты як сонца прамень
Свеціш мне кожны дзень,
І прыходзіш у снах да мяне.

Я насустрач іду вузкай сцежкаю -
Размінуцца дваім немагчыма.
Ты адорыш пяшчотнай усмешкаю –
Нібы крылы растуць за плячыма.

Зорным яхантам неба расквечана,
Загадаю на знічку жаданне.
Каля дому твайго кожным вечарам
Я гатовы стаяць да світання.

Цёплы подых начэй,
Погляд мілых вачэй,
Што ў сэрцы агнём палыхне.
Ты як сонца прамень
Свеціш мне кожны дзень,
І прыходзіш у снах да мяне.
 


Рецензии