Сябрам

Мама, чаму я такі нешчаслівы,
Дзе мае сілы падзеліся ўсе?
Кулі жыцця ўсіх сяброў пакасілі...
Не, не адразу. Але ж пакрысе.

Той хто любіў -- не патрэбен Айчыне.
Той, хто кахаў -- вечна крочыў адзін.
Не дачакаўся па нейкай прычыне
Шчасця свайго, што плыло на ладдзі.

Мама, чаму мне так цяжка сягоння?
Вершы штоночы заснуць не даюць.
Кожны мой сон -- гэта сеча, пагоня...
З імі ліцвіны жыццё пазнаюць.

Мама, не плач -- мне таксама ня лёгка --
Рукі стаміліся зброю трымаць.
Ворага біць: так, каб вока за вока,
Каб не плыла над зямлёю труна.

Мама, сябры мае ведалі праўду --
Неслі яе па-жыцці для людзей.
Крыўдна, што лёсы іх зведалі здраду:
Здраду, што скрала шчаслівы іх дзень.


Рецензии