***

Не бывае апошняй песні.
Не бывае апошняй сустрэчы.
Мы пачуцці свае пранеслі,
Каб не зніклі яны ў пустэчы
Шэрых дзён, што кранаюць вочы
І дажджом цэлы тыдзень плачуць.
Мы падняцца ў нябёсы хочам,
Каб Айчыну вачамі бачыць.

Крылы пругкія -- крыж і вера! --
Вы ляціце над родным краем,
Што чакае дзяцей з даверам
І для іх свае песні грае.
Мы -- тутэйшыя для Радзімы,
Для сцяжынкі вясковай, вузкай.
Нас з'яднаў з ёю шлях адзіны
Долі светлае, беларускай.


Рецензии