А. Б
Не даляцець і не дайсці.
Ты проста мара, песня, лёс...
З табою я жыццё спасціг.
Твой шлях -- каменне і вуглі.
Мой шлях -- Айчына і турма.
Мы разам страх перамаглі --
Не пражылі жыццё дарма.
У долі ёсць і зрок і смык.
Яна заўсёды кліча тых,
Хто чуе стогн, хто чуе крык,
Хто аддае Айчыне ўздых.
Іграй, пакуль ёсць ноты дня.
Чакай, калі жыццё -- турма.
Цябе я думкаю абняў --
Сваіх пачуццяў не стрымаў.
Свидетельство о публикации №125110104338