Я заутра прачнуся

Я заўтра прачнуся на новай вайне.
Яна не спытае ў мяне, ці хачу я
Пабачыць адчай, што людзей закране
І боль, што ў халодным акопе начуе.

Я заўтра прачнуся на новай вайне.
Яна падкрадзецца да кожнае хаты.
І слёзы людскія на ганак пралье,
І знішчыць усе беларускія святы.

Я заўтра прачнуся на новай вайне:
Вайне, што страляцьме ў кашулі і кнігі.
Не ўбачаць там міру больш вочы мае --
Яны на марозе застыгнуць, бы крыгі.

Я заўтра прачнуся, але не для тых,
Хто памяць цкаваў і знішчаў наша слова.
Анёл прынясе мне святое вады --
Памерці і зноўку ўваскрэснуць не сорам.


Рецензии