Стрэлы у Курапатах
Яны гучаць і не сціхаюць.
Хтось хлусіць мне пра мірны атам,
Які ядро зямлі піхае.
Хлусня не мір -- вайну абрала
І нішчыць тых, хто мову песціць.
Яна ў майго народа ўкрала
Жыццё: пачатак новай песні.
Боль Курапатаў і сягоння
Я ў кожным вершы адчуваю.
Той боль зямны.
Ён незагойны.
Спазнаць яго я Вам не раю.
Ізноў -- то ўвечары, то ўночы
Палююць здрайцы на паэтаў:
На ўсіх, хто мову несці хоча
І хто данёс яе да мэты.
Вайна ідзе за Курапаты,
За крыж, які мы ў сэрцах неслі...
Пакуль людзей знішчаюць каты --
Датуль не ўбачыць доля песні.
Свидетельство о публикации №125110104241