Роднай мове

Я родную мову сваю,
Нібы немаўля люляю.
Здалёку яе пазнаю,
Бо мова -- калыска краю.

Не стане дарослым дзіця
Без словаў і роднай песні.
У мове -- жыцця працяг
І водар жыццёвы, весні.

У мове -- Радзімы лёс:
Яе чысціня звычаі.
Хто з моваю жыў і рос,
Той з ёю душу вянчае.

Не дайце заплакаць ёй,
Шануйце яе, любіце!
Бо мова жыве з зямлёй,
Нібыта валошкі ў жыце


Рецензии