Пра л тары

Выйшлі літары гуляць:
Прыгод новых пашукаць:
Бачаць, мяккі знак стаіць,
Ва ўсе горла галасіць:
Дзе мой сябра - цверды знак?
Не магу знайсці ніяк…
На каго яго змяню,
Кажу праўду, не маню…
З ім сябрую ў рускай мове,
Як я без яго, панове?»
Адгукнуўся цверды знак:
«Не смуткуй, зусім не жах,
Погукай, і мне на змену
Прыйдзе лепшая замена!
Ты ж жывеш у сваей краіне,
А не недзе на чужбіне!»
У патыліцы пачухаў
Мяккі знак: сказаў: «Паслухай,
Побач я апостраф бачу,
То , напэўна, нешта значыць.»
І сказаў апостраф так:»
Не патрэбен цверды знак
У нашай беларускай мове,
Яго не ўжываем у  слове!
Сябраваць з табою будзем,
Правапіс не пазабудзем!»
«П», «Е», «Р» засмуткавалі:
У рускай мове нас пісалі
З мяккім знакам - ПЕРЬЯ проста,
У беларускай жа апостраф
Пасля «Р» пісаць павінны,
То з якой такой прычыны?
Ім апостраф растлумачыў:
Кожны з вас напэўна бачыў,
Што ў словах п’ю, звяр’ё,
Пер’е, вераб’і, кап'ё ,
Мяккі знак у рускай мове
Ужываецца ў слове.
Ну, а ў беларускай мове,
Будзьце, дзеці , нагатове,
У сярэдзіне розных слоў
Пасля зычных пісаць зноў,
Перад літарай галоснай,
Не мяккі знак, а мой апостраф!
З гэтым правілам сябруйце,
На дыктантах… не сумуйце!


Рецензии