Размова з Паэтам

Здароў, мой дружа, я ўсё той,
Каго ты ведаць і не знаў,
Пастой жа крышачку, пастой.
Як ты — я жыў, чытаў, трываў...

Цябе, пісалі, расстралялі,
Халоднай восеньскаю ноччу,
І нават цела не аддалі,
Каб родны хто заплюшчыў вочы...

За што? Каб іншым быў навукай
Твой лёс, што лёг у Курапатах,
Каб мы жылі са страхам-мукай,
Каб сьвет ня ведаў тваіх катаў.

Ты мне пісаў шчэ да раджэньня,
Што хутка прыйдзеш зноў да нас…
Ды толькі сьціхнуў ад зьмярцьвеньня,
Ні са шчытом, ні на шчыце не вернешся да нас.

Каму ж казаць па-свойму слова?
Няма, мой дружа, іх даўно…
Ці ўстане збэшчаная мова?
Маўкліва, вечар за вакном...


Рецензии