Берегам Дружбы!

Сяброўскі бераг шчыра запрашае,
Вітае на Няклінаўскай зямлі.
Дзівосы розных вершаў узвышае,
І, славіць пераклады аб жыцці.

Вандруе па краінах свету слаўных,
Узрушаных жыццём руплівых спраў.
І песціць творцаў, бы дзяцей жаданых,
Узоры слоў з Палескіх ніў набраў.

Адданы дабрыні, ляціць да мары,
З надзеяй на жыццёвае святло.
Загляне праз вякі ў радкоў абшары,
Падорыць сэрцу дзіўнае цяпло.
02.08.2025
Прысвячэнне фестывалю "Берега Дружбы"


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →