СябруГУМ

Кружыў Анёл у небе ясным,
Абараняў людскі спакой.
Свяціла сонейка ўсім шчасным,
І, узнімала дзень зарой.

Вітаюцца штодня суседзі
Гаворкай беларускай тут;
Вядуць шыкоўныя бяседы
Пра справы і пра родны кут.

Пісьменнік - сын палёў Палесся -
Усім сэрцам славіць любы край,
Палеткі, хаткі ля ўзлеску,
І, гаманок птушыных зграй.

Зашмат прайшло ўжо гадочкаў,
Але гарыць у вачах цяпло
Да родных лоз, што ўзбоч, радочкам,
Схіляюць голляў хараство.

Шчыміць ля сэрца ў час расстання.
Анёл сумуе над зямлёй,
Чакае новага спаткання,
Шлях бласлаўляе дабрынёй!
30.08.2025


Рецензии