***

Хвіліна ўжо да развітання
З чароўнай, вабнаю парой.
Прыціх кастрычнік у чаканні,
Лістоту ў садзе склаў гарой.

Ля весніц з сумам прыпыніўся,
Каб азірнуцца, хоць крадком,
І ў паднябессі закружыўся
З апошнім сонечным лістком.

Туманамі завесіў ранкі,
Заплакаў дожджыкам грыбным…
А быў пад промнямі заранка
Раней барвяна-залатым.

Пад шэрай шапкай нізкай хмары
Ўжо прытаіўся лістапад.
Аб веснавым уборы марыць,
Да рэшты выгалены сад.

Жыву і я са светлай марай
Пад нудны спеў сівых дажджоў,
І ў кубку яблычнага ўзвару
Ўжо тоне шэрасць вечароў.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →