***

У вашых вачах бачны чорныя краты.
Там споведзь мая, бы замкнёныя дзверы.
Ваш лёс -- за памылкі сістэмы расплата --
Няма ў ім працягу і боскае веры.

У хворае цела хтось коле іголкі.
Яны не ўратуюць ні душаў, ні ружаў.
Сістэма, бы санкі, скацілася з горкі.
Трымаць яе болей я вершам не здужаў.

Жыццё не даруе вялікіх памылак.
Ягоныя межы праходзяць між сэрцаў.
Рака левы бераг вадою падмыла,
Каб правы змог сёння на сонцы сагрэцца.

Я той, хто нясе сваё боскае слова
Праз ночы, праз церні, праз мову, праз краты.
У слове паэта ёсць веры аснова:
Аснова, якой так баяцца вар'яты.


Рецензии