Ускапаць граду, паднесцi гною...

***
                Кабінетнаму паэту

Ускапаць граду, паднесці гною,
Пасадзіць цыбульку пад зіму –
Розніца паміж табой і мною,
Як паміж "навошта" і "чаму".

Для цябе такое – дык "навошта?"
Для мяне – "чаму тады жыву?"
Ты выданняў не разлічваў кошту,
Толькі ў вершах ты касіў траву.

Ускапаць граду, паднесці гною,
Пасадзіць цыбульку пад зіму...
Я пішу не проста галавою,
Да народа і бліжэй таму.

28. 10. 2025 г.


Рецензии