Сад

Мой сад сумуе без мяне --
Ён тры гады чакае,
Калі ж бяда мой лёс міне
І шчасце напаткае.

Ён без дагляду і вады
Адужаў спёку, вырас...
Там спелы яблык малады
На сонцы грэе выраз,

Што склаў даўно пра сад паэт,
Калі на дрэве кожным
Ён саграваў радкі паэм
Пра час сляпы, трывожны.

Я тут, а сад застаўся там,
Дзе мама песціць слова.
Яна адна... Ёй час не даў
Знайсці ў тым садзе схову.

Паэт, асуджаны за верш,
Не бачыць сад прыгожы,
Дзе Беларусь яго жыве
І спеліць яблык кожны.


Рецензии