Ноч

У колеры чорным і кветкі і лета.
У колеры смутку -- і людзі, і думкі.
Здаецца -- дзяцей пахавала планета,
Што сёння да зорак ускінула рукі.

На твары яе ёсць зморшчыны і слёзы:
Рашучасць, спадзеў і малітва да Бога.
У чорным жыцці людзі страчваюць розум.
Іх сёння так многа брыдзе па дарогах.

Шляхі скрыжаванняў не бачаць іх веры.
Народ невідушчы не здольны з'яднацца:
Знайсці ў цемры ночы патрэбныя дзверы
І шлях, што патрэбен, нагамі намацаць.

О, колькі ж людзей гэта ноч загубіла!
Хто крочыць без волі -- жыве без спадзеву.
Жыццё чорнай голкай, сякерай, зубілам
Праз сэрцы адважных каменне прадзела.

За чорнай сцяною -- ні плачу, ні смеху.
Там думкі парваныя словам Свабода.
На чорнай зямлі не пабачыў я снегу --
Там квецень вясны боскі страціла водар.


Рецензии