А
Праз год, ці праз тры адкажу.
Лёсу майго вастрыё
Мне ачарціла мяжу.
Вершаў маіх не чакай,
Бо іх пасадзілі са мной.
Край мой, паранены край! --
Сёння за кратамі вой.
Маці-Радзіма, не плач!--
Павернецца шчасце ў твой дом.
Думкі сваёй не зынач --
Зменіцца хутка Садом.
Вернецца ў хату вясна.
А з ёй заквітнее мой бэз.
Жыццё -- гэта вера, краса...
Нам рана спяваць паланэз.
Свидетельство о публикации №125102803250