***
Чакаць зіму, або вясну.
А я свайго чакаю лета,
Дзе на руках цябе нясу.
Мне кажуць -- шчасце -- выпадковасць.
А як тады на свеце жыць?
На шляху дзён маіх падкова
Даўно забытая ляжыць.
Мне кажуць -- не бяры чужога.
А я падкову ў дом прынёс.
ПаверыЎ, што яна ад Бога.
Падумаў, што яна -- мой лёс.
Мне кажуць -- ты прайшоў праз церні.
А я нікуды не хадзіў --
Шукаў свой шлях адзіны, верны --
Там Бог жыве зусім адзін.
Свидетельство о публикации №125102803146