Восень плача дажджамi
Сэрца сумам гняце,
Хоча плачам разжаліць
Блёклы месяца цень.
Млечны шлях занядбалы
Вяжа з лісцяў вянкі.
Восень грае ў цымбалы --
Лёс абрала такі.
На дарогах адчаю
Я знаходжу сляды.
Восень плача дажджамі
І брыдзе праз гады.
На палескай дарозе,
Каля ціхай вады,
Мне ўсміхнулася восень
Сваім клёнам рудым.
І прамовіла штосьці
Пра Радзімы красу.
І паклікала ў госці,
І развеяла сум.
Свидетельство о публикации №125102803096