Мой шлях

Мой шлях цярністы ды сумленны,
Вядзе наперад, зычыць лад.
Ён прамяністы, мне прыемны,
Нібы чаруючы расклад.

Агністы шлях, ён асаблівы,
Вядзе радок мой за сабой.
Пад словы-песні, пералівы,
Не ведаюць якія збой.

Мой шлях нязведаны, адзіны,
Яго абрала я сама.
Мае радкі – нібы карціны,
Спакою, роздыху няма.

Радзіме шлях свой прысвячаю,
Радочак цёплых, шчырых слоў.
Яе каронаю вянчаю,
Ёй зычу шчасця, мірных сноў.

Мой шлях – вядомы, светлы, роўны…
Шырокі, крамяністы ён.
Нібыта мілы родзіч кроўны,
Мінуе шлях мой злы каньён.


Рецензии