Знаёмства

Знаёміцца будзем? Я - Лілія. Кветка,
Якая у садзе квітнее нярэдка.
Імя мне прыгожае выбрала мама.
І мне падабаецца вельмі таксама.

Ласкава сябры мяне клічуць Лілёк.
Імя майго бацькі было Васілёк.
Васілеўна я ў Беларусі. І госьць.
Хоць там нарадзіцца калісь давялось.
            27.10.2025


Рецензии