Пан не зважае на асобу

Пан не зважае на асобу Касцёл Святога Юзэфа
Пан суддзя мой, Ён не зважае на асобу.
Ён бесстаронні да беднага.
Сэрца маё прагне жалобай
Укрыць трыванні вернага.
Малітва пакрыўджанага.
Просьба сіраты і ўдавы.
Скарга свая, пралітая бездань.
Шлях нябёсаў, жывы і святы.
Гэта трывання белая мера.
Прыняты ласкава ў служэнні быцця.
Малітва жывая аблокаў.
Хто я, скажы, ў часах Адкрыцця.
Жыццё стала веры ўрокам.
І дзе супакой, прыбліжэнне Хрыста.
Не адступіся, адчуй найвышэйшы.
Час еднасці светлай настаў.
Бог чысты суддзя найсправедлівейшы.
• * * *
Благаслаўляю Пана ва ўсе часы.
Хвала Яго на вуснах.
Гэтв духу жывыя масты.
Час трывання і чакання густу.
Ганарыцца душа мая.
Пакорныя весяляцца.
Жывая труна, я твая.
Ты мой шаноўны дарадца.
Аблічча Пана супраць тых, хто чыніць зло.
Памяць сцірае думка.
Гэта нябесаў святое жытло.
Дай маі думкам руку.
Беды твае, выбаў мяне,
Блізкі да тых, чыё сэрца змучана.
Верны каханню, час не міне.
Я Твое сэрца любоўю агучыла.
Пане. выбаўляеш думкі маі.
Твае спадзяванне не нараканне.
Я пацалую рамёны Тваі.
Гэта любові чыстай чаканне.

***
Я праліваюся як ахвяра.
Час адыходу настаў.
У добрай барацьбе я змагаўся прагна.
Час любові паўстаў.
Вянок справядлівасці
Суддзя дае сэрцу.
Вянок чысціні ў аб’яўленні вясны.
Дай маім думкам светла сагрэцца.
Гэта ахова чуванняў праз сны.
Мая абарона. Мяне пакінулі.
Сэрца палічана сцягам тугі.
Думкі маі з сэрца вынялі
Светлыя згадкі думкі вяргінь.
Ільвіная пашча і прапаведванне.
Ліхая справа і ратаванне душы.
Гэта трыванне духу даследванне.
Святасць ў якой час не грашыць.

***
Бог яднае з сабою свет.
Слова паяднання. Слова веры.
Ціхі надзеі светлы сусвет.
Радасць надзеі. Чыстасць эры.
***
Прыпавесць для пагарджаючых іншымі.
Два чалавекі ў святыні былі.
Я Твае думкі, мытнік, вышыла.
Светлыя згадкі ў нябёсах Тваіх.
А фарысей малітваю правіў.
Несправядлівых мытнікаў гнаў.
Хто маё сэрца думкай забавіў
Прагну надзеі верных падстаў.
Мытнік гаротны вочы патупіў.
Біў сябе ў грудзі, сэрцам казаў,
Што прыввядзе мае думкі да згубы.
Міласціў будзь да грэшных праяў.
Хто буў апраўданы? Мытнік канечне.
Узвышанне свету асобы – труна.
Я дагараю талаю свечкай.
Гэта самота трывання ў снах.
Узвысіцца хто? Хто прыніжаны будзе?
Думка гарыць. Думка пячэ.
Дзе вы самотныя, згартныя людзі?
Я прамаўляю агніскам вачэй.
 Ксёндз Арый


Рецензии