Мне вецер пасцялiу гаротны ложак...

Мне вецер пасцяліў гаротны ложак,
Пажоўклай хусткай разгарнуў сувой.
Я намаганні ўсе на нуль памножыў
І думак ўласных разагнаў канвой.

Яны мяне ізноўку атачылі,
Такі цяжкі заганны погляд іх.
Я добры сябра, ды усё ж нічыйны,
Хоць часам і бываю удваіх.

Ў сірочым доме у пакоі цёмна,
Без волі лад жыцця не ўтаймаваць.
Як кацяня ўзлязаю я на строму,
Зусім не баючыся долам стаць...


Рецензии