Што маю? Толькi далягляды...
Аддам і славу, і пасады –
Бярыце ўсё. Ваш час прыйшоў.
Міхась Башлакоў
Што маю? Толькі далягляды
І да зямлі маёй – любоў.
А слава, кнігі і пасады
Не хвалявалі маю кроў.
І не хвалююць, бо чаруюць
Мяне не грошы і тамы,
А лісцікі, што так танцуюць
Зноў напярэдадні зімы.
Яны злятаюць ціха долу,
Кладуцца, усцілаюць шлях.
Любіў іх, як хадзіў у школу,
Люблю і зараз. У палях
Люблю палын, што гнецца ветрам,
І пах яго, што ўздоўж дарог
Разносіцца на кіламетры
Маіх сумненняў і трывог.
Люблю і не аддам ніколі
Святло асенняе пары.
Не прамяняю творчай волі
На бляск падробнай мішуры.
26. 10. 2025 г.
Свидетельство о публикации №125102603826