***
Апоўдні шэрасць зменіцца святлом,
І россып цэлы яблыкаў крамяных
Апалым ледзь прыкрыецца лістом.
Аголены заўчасна куст рабіны,
Узрадуе даспелай гронкай сад,
Нахлынуць аб мінулым успаміны
Пад жоўта-залацісты лістапад.
Яшчэ пагляд нябёсаў цешыць вока,
Ды промень схаладзела лашчыць твар.
Відаць, што час сумотны недалёка,
Калі залістападзіцца абшар.
Свидетельство о публикации №125102602848