Пяшчотны злом

Бывае, трэба не туды,
Каб зразумець, дзе нашы сцежкі.
І толькі, збочыўшы з хады,
Ты чуеш сэрцам, дзе пралескі.

Бывае, ты не з тым ідзеш,
І словы, бы чужыя цені.
Але праз гэта зразумееш,
Хто побач  ў цемры, хто – ў святле.

Бывае, нехта ўсяк з табой,
Ці побач ён, а ці ў разлуцы,
Суцешыць ён цябе без слоў,
Душой адчуе: ты ў пакуце...

Бывае, злом, як ціхі знак,
Што час вяртацца да сябе.
Пасля спраў розных баразна
Плыве – жыцця твой карабель.

Памылкі не канец, а шлях,
Надзея зноў жыве ў нябёсах,
Бо нават боль, што быў у снах,
Вядзе туды, дзе вынік ёсць.


Рецензии