Не зведау я, як старацца бацькi...

Не зведаў я, як старацца бацькі,
А сам чамусь састарыўся заўчасна;
У сэрцы назапасіў мазалі,
А да аблічча прыкіпела маска...

Засмучаны адлётамі буслоў,
У знешнім моры я стаю наросхрыст,
А вецер з жоўтым бавіцца вяслом,
Згубіўшы лодку ў гэтым моры росным.

Залева зводдаль чуецца спаўна,
Ўчапілась ў неба шэранню над гаем...
А за сцяной яшчэ адна сцяна
І толькі бездань чорная за краем...


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →