Кастрычнiцкiя хоку

          Вернасць

Сабака кульгавы
Нават у дождж
Ідзе за гаспадаром...


           Сівер

На Юр'еву горку
Ўзышоў спатнелы,
Каб зь ветрам стрэцца...


           Смага

Ссохлы камель
Навідавоку
Апошняе навальніцы...


           Восень

Хацеў павітацца,
Ды сівер мне рот заляпіў
Лістом пажоўклым...


       Прытулак у дождж

Інвалід у вазку
Сядзіць насупраць касцёла
Пад ценем вежы...


Рецензии