Белы паясок
леанід ПРАНЧАК
Срэбраная чарачка,
Што ў цябе на дне?
Ты ж зусім парожняя,
Любка, у мяне.
Наліваю чарачку
Я да паяска,
Не хвалюйся сэрцайка,
Не дрыжы рука!
Чарачка парожняя,
Белы паясок,
Стань, як месяц, поўная,
Дай адпіць глыток.
Каб душа сагрэлася,
Каб звінела кроў,
Ды каб не прыелася
Мне мая любоў!
Зорка вечаровая,
Цішы цеціва.
Сцежка верасовая,
Кругам галава.
Сосны меднастволыя.
Вочы – чорны змрок.
Вусны неспатольныя –
Мятны халадок.
Чарачка парожняя,
Белы паясок,
Стань, як месяц, поўная,
Дай адпіць глыток.
Каб душа сагрэлася,
Каб звінела кроў,
Ды каб не прыелася
Мне мая любоў!
Наліваю чарачку
Я да паяска,
Не хвалюйся сэрцайка,
Не дрыжы рука!
25.10.2023
25.10.2025
Свидетельство о публикации №125102502654