Песенка пра самалётнага анёла

Самалётны анёл, ён нібыта дыспетчар сабраны
Адпраўляе ў рэйсы барты
І праводзіць маршрут праз аблокі і ямы
І спускае ў аэрапарты.

Працы шмат у анёла  і няма адпачынку,
Палюбіўся бяскрылым палёт,
Абдымае анёл закруглёныя спінкі
У візэйра, ранэйра і лот.

Каб знайшлі карацейшы маршрут
У нябёсах
Прамінулі гразу і туман.
Каб сяброўскім да вандроўных лёсаў
Стаў нябёсаў сёмы акіян.

Воь ужо агні аэрапорта ахінаюць прыляцеўшы борт
Ён усцешаны ў абшарах горніх
-Правадыр у воблакаў бавоўне-
Іншы ўжо кіруе на курорт.


Рецензии
Глыбока сумую з нагоды заўчаснай смерці Рамана Цімберава — таленавітага паэта, руплівага кнігавыдаўца і чалавека, які ўсё сваё жыццё прысвяціў служэнню беларускаму слову.
Раман быў не проста прафесіяналам, а сапраўдным падзвіжнікам. Дзякуючы яго нястомнай энергіі свет пабачылі дзясяткі важных выданняў, якія ўзбагацілі нашу культуру. Яго ўласная паэзія вылучалася глыбінёй, шчырасцю і асаблівай чуласцю да свету.
Для калег і сяброў ён застанецца прыкладам інтэлігентнасці, прыстойнасці і нязгаснай веры ў будучыню беларускай кнігі. Гэта непапраўная страта для ўсёй нашай творчай супольнасці.
Выказваем шчырыя спачуванні родным і блізкім Рамана. Светлая памяць пра паэта і майстра будзе жыць у яго вершах і кнігах.
Вечная памяць.

Тадеуш Други   10.02.2026 23:22     Заявить о нарушении
Вечная память!

Екатерина Глинских   17.02.2026 08:21   Заявить о нарушении