Мiнску
Люблю цябе, мая сталіца,
Мой ветлівы, прыгожы Мінск!
Хачу надоўга наталіцца
Таемнасцю твоіх званіц.
Шырокія праспекты вабяць,
Шматпавярховыя дамы...
Няміга, дзе музыкі граюць,
Амаль у кожны выхадны!
Утульна тут, душа спявае!
Да Свіслачы спяшаю я.
Стаіць таполя векавая,
Шукаю лавачку здаля.
Прысяду, адпачну ля рэчкі,
Зірну на неба мітусню:
Дзе воблачкі, нібы авечкі,
Бягуць, бягуць насустрач дню.
Усё чаруе прыгажосцю,
Пускае сонца прамяні.
І сёння для цябе – я госця –
Мой горад светлы на Зямлі!
Свидетельство о публикации №125102402381