А
Мая дарога шлях твой абмінула.
Нам не сустрэцца болей у жыцці --
Ты сённяшнім жывеш, а я -- мінулым.
Мне да цябе цяпер не даляцець --
Закрыта неба маёй краінай.
Павук між дрэваў успамін пляце,
Што песціць вочы выспелай калінай.
Я для цябе пішу свой новы верш,
Які калісці прачытаюць людзі.
Прашу -- трымайся і ў пачуцці вер! --
Без іх ніхто кахання не здабудзе.
Свидетельство о публикации №125102307940