***
Мне досыць
Мне досыць таго, што ёсць
жывому яшчэ пакуль.
Між жорнаў стогну наш лёс,
ды дзякуй не сярод куль.
Жыцця ж не хопіць на ўсіх
каму я не дапамог,
хто ўчора раптоўна сціх,
заставіўшы мне свой стогн.
Ужо восень мне сівіць скронь,
хоць фарбы ў яе пазыч.
Мне досыць ужо таго,
што чуў жураўліны крык,
матулін голас, бяроз
пакорлівы ў восень шэпт,
сямнадцаць імгненняў у вісок,
няведама што яшчэ…
Мне досыць таго, што зноў
самкнулася паміж ўсіх
адзінства нашых сяброў,
каб ў восень не галасіць.
Яшчэ таго, што ўдвая
вітаў нас Каложы звон.
Дзе ты сёння там і я,
а заўтра – падкажа сон…
Кастрычнік 2025г.
Свидетельство о публикации №125102307590