***
Паэт -- грамадскі дзеяч, чалавек...
Яго пяро заўжды здаецца гострым,
Хоць і ляжыць без справы на стале.
Але, калі прыходзіць час натхнення --
Пяро з паэтам адбіваюць час
У літарах, у сказах, пакаленнях,
Што свет з'ядналі і яднаюць нас.
Пакуль зямля сваё малюе кола --
Зіхціць на небе зорны небасхіл --
Няма ў паэта вершаў выпадковых
І вершаў тых, што ён у сне прысніў.
Паэзія -- крупінка боскай веры.
Яна жыцця зямнога далягляд.
Апошні верш праліўся на паперы
І расквітнеў, нібыта райскі сад.
Свидетельство о публикации №125102307228