Горад вайны
Там кожны пяты падпісаў з ёй кантракт.
Салдат дарога да магілы вяла --
Лічыла грошы, не лічыла іх страт.
Мне сніўся горад, дзе пустыя дамы
Штоночы выюць, нібы ў лесе ваўкі.
Той горад людзям крыж вайны падарыў.
Ён быў прывабны, а цяпер -- не такі.
Вайна праела яго сэрца вайной.
Ён больш не бачыць ні сваіх, ні чужых.
Вайна ў акопе засмярдзела маной.
Там чорны воран днём і ноччу кружыў.
Той воран падаў, а пасля -- прападаў.
Ён папярэджваў у акопе салдат,
Пра тых, пра тых, хто праўду пра вайну ім падаў
І перакрэсліў шлях-дарогу назад.
Сягоння горад лічыць ноччу крыжы.
Ён на вайне той захварэў, занямог.
Вайны няма, а ён для міру чужы,
Бо немагчыма жыць без рук і без ног.
Вайна праела яго сэрца вайной.
Ён больш не бачыць ні сваіх, ні чужых.
Вайна ў акопе засмярдела маной.
Там чорны воран днём і ноччу кружыў.
Свидетельство о публикации №125102306962