У чаканнi свята
штодня чарствеюць людзі.
У іх жыцці ні вёскі, ні зямлі.
А што ж далей з маёй краінай будзе,
Калі яе Вы замуж не ўзялі?
Яна адна нясе напеўнасць мовы,
шукае дом, дзе песня загучыць
І гаспадар яе падхопіць словы,
Бо з імі лёс калісьці заручыў.
Такіх дамоў становіцца ўсё меней.
Агідны час знішчае памяць дзён.
Няма кароў, што ўсе вяскоўцы мелі --
Раллю ля хат цяпер сцінае дзёрн.
Зямля дзядоў свайго чакае свята:
Чакае песень, мовы, чысціні.
Старая вёска больш не бачыць хатаў,
І тых садоў, што ў думках расцвілі.
Свидетельство о публикации №125102306821