***
Калі яна жыве ў душы.
Свабода -- гэта лёсу карта
І з мілай рай у шалашы.
Свабодны той, хто памяць мае,
Хто памятае радавод.
Свабоду Дух святы трымае,
Бо з ёй жыве зямля, народ...
Свабода-- гэта песня, мова,
Арнамент сонца, аргумент.
Свабода --ёсць жыцця аснова:
Яго яскравы, вольны свет.
Жыць без яе -- расстацца з праўдай:
Маўчаць, маўчаць і зноў маўчаць.
І існаваць з той думкай здраднай,
Якую нельга пракрычаць.
Свидетельство о публикации №125102306759