Жураулi над Заслауем
Спяваюць песню вечную сваю.
І з вышыні палёту Бога славяць,
і бачаць вал, дзе я адзін стаю.
Малюе клін ля аблачын узоры,
Якія тчэ на кроснах Беларусь.
У шчасці я, у радасці, ці горы --
Я песню іх у шлях свой забяру.
І пранясу, нібыта памяць песню
Пра хараство прыроды і зямлі.
Вярнуцца жураўлі ў куток свой весні,
Абудзяць спевам пушчы і палі.
Яны жывуць, пакуль жыве іх песня,
Пакуль яднае сэрцы вольны клін,
Што ад Заслаўя да глыбінь Палесся
ў асеннім небе восень падпаліў.
Свидетельство о публикации №125102306714