***

Зямля паэтаў нараджае,
Каб бачыць іх і з імі жыць.
Паэт не сад, а верш саджае,
Што ў сэрцы яблыкам дрыжыць.

Паэт не госць на гэтым свеце --
Ён дум чароўных небакрай,
Які зіму чакае ў леце,
Праз церні дзён шыбуе ў рай.

Паэт не той, хто піша вершы
Дзеля прызнання і красы.
Паэт заўжды і ўсюду першы --
Бо ён абраннік: боскі сын.

Ягоны лёс -- жфццё, свабода
І пошук праўды на зямлі.
Паэт жыве з душой народа.
Ён мае лёсу мазалі.


Рецензии