Дыханне Радзiмы

Шукаю на чужыне Беларусь
І мову сваю родную шукаю.
На шляху дзён я свой настрой бяру
І разам з ім зямлю дзядоў гукаю.

Ці вернецца жыццё ў забыты кут,
Ці з'явіцца ў зямлі маёй надзея?
Калі збяруцца нашы дзеці тут --
Яна ад новых дум памаладзее.

І паплыве, бы лебедзь, па вадзе
Да чысціні азёр, да небакраю.
Ніхто зямлю ў народа не скрадзе --
Яна яго маўчаннем пакарае.

У вольнай песні вырасце душа,
А разам з ёю лес абудзіць рэха.
О, Беларусь! -- Я да цябе спяшаў,
Бы ластаўка імчаў да родных стрэхаў.


Рецензии