Вёска без святла
ўночы лічыць зоркі.
Дуб стары, нібы святар,
Моліцца ля горкі.
Апусцелыя дамы
Больш людзей не ўгледзяць.
Вёска ёсць, вось толькі мы
З вёскі ў горад едзем.
Перацягваюць людзей
Гарадскія гмахі.
Вёска свой чакае дзень --
З ёй спяваюць птахі.
Дайце ёй крыху пажыць,
Дайце ёй надзеі,
Каб вясковы дух ажыў,
Галасы гудзелі.
Свидетельство о публикации №125102305371