Эмоцыя
Крыўда атрутная, надта ж шчымлівая.
Крыўда вядзьмарка, ох, ты ж неадольная,
Крыўда самотная, птаха свавольная.
Крыўда наваліцца, падслепаватая –
Ў чым жа, мой родненькі, я вінаватая?
Крыўда нягодная ды беспадстаўная,
Розум адольвае думка бясслаўная.
Крыўда агорклая, крыўда адчайная…
Сварка нягодная, боль надзвычайная.
Крыўда з пакутаю, крыўда пякучая,
Згінь, прападзі ты парою гаючаю…
Крыўда прапала, яна растварылася…
Крыўда жадала, каб ёй я скарылася…
Свидетельство о публикации №125102301927