На лауках бабульки

На лаўках бабулькі, як суддзі, прыселі,
Праводзяць вачымі дзяўчатак і хлопцаў.
– Лайдачаць і кружаць, як бы каруселі.
Без працы, бы стужкай віюцца бясконцай.

– Другія законы, другія парадкі,
Мяняецца свет, ды, як кажуць, грубее.
– Палын, лебяда прарастае на градках,
Не тое збіраем, што раніцай сеем.

–  Ты помніш сябе ў маладосці? Другімі
Былі мы, зусім не падобныя ў працы.
–  Растуць, як былінкі, сляпымі, глухімі,
Аб грошах турботы, аб лоску і глянцы.

Праслухала моўчкі сяброўскія спрэчкі
Суседка, з усмешкай уставіла слова:
– А хто вінаваты? Не трэба наплечы
Чужыя вярнуць, пагублялі галовы.

 Ахвярай сябе нараклі перад дзецьмі,
Любоўю бязмернай калечылі душы.
Раслі безклапотаў і вольна, як вецер,
Квітнела іх пыха, як зыркая ружа.

Гадамі люляць фанабэрыю ўнукаў –
Цяпло і духоўнасць схаваць за замкамі.
Сягоння плод кіслы з насмешкай пастукаў
Да Вас.  Гадавалі сваімі рукамі.


Рецензии