***

НА ПАЎСТАНКУ “ВОСЕНЬ”

Прыпыню бег паспешны лета,
Бо душа супакою просіць.
У турботнасць дарог білеты,
Ды сыду на паўстанку “Восень”.

Дзе няма мітусні і тлуму,
У маўкліва прыціхлым садзе
Рой маіх беспрытульных думак
Завіхурыў у лістападзе.

Слодыч пахкі сырога лісця
І кастроў адгарэўшых горыч,
Хрызантэм карагод квяцісты –
Асалода і смутак поруч.

Промень позні цяплом астылым
Лашчыць скупа рабіны гронку,
І зусім без патрэбы крылы
Цішыні аглушальна звонкай.

Пазалота і неба просінь,
Успаміны былога лета…
Шчасце ў тым, что ёсць побач восень –
Ёй даверу свае сакрэты.


Рецензии