Памiж святлом i цемраю
Ёсць толькі крок адзін.
Паміж святлом і цемраю
Ты не шукай суддзі.
Якой ісці дарогаю,
Каб свой не бачыць цень,
Што не жыве з трывогаю
І дорыць шмат надзей.
Дзе шлях жыццёвай існасці,
Дзе вера і краса
З якімі мужнасць вырасце,
Аздобіць шлях раса?
На шляху долі лепшае
Рытвіны і пясок.
Жыву ў акопе з вершамі,
Раблю з акопу крок
Да тых дзвярэй адчыненых,
Дзе ёсць яшчэ святло,
Што льецца над Айчынаю
Малітваю святой.
Свидетельство о публикации №125102003227