***
Ён шчасця сэрцу не прынёс.
Не звіў гняздо над хатай бусел --
Відаць такі ў паэта лёс.
Мае радкі -- сыны і дочкі,
Дай Бог Вам мірнага жыцця!
Няхай цвітуць сляды-слядочкі
Любоўю: кветкай пачуцця.
Бо ў кветцы той -- мая Радзіма
З якою марыў, думаў, жыў...
Яна паэта нарадзіла
Не на Галгофе -- на крыжы.
Калі грымяць па свеце войны --
Паэт стварае новы верш,
Пра мір, які ён бачыць здольны,
Што над буслянкаю жыве.
Свидетельство о публикации №125102003144